Алфавитный указатель

Аккорды к песне ​Сердце Дурака — Маці

Шрифт
13
Тональность
0
Прокрутка
0
Em  Am 
 
Em Am 
Мне так шкада цябе, я нават не магу 
Em Am 
З табою гаварыць тваёю мовай. 
Em Am 
Нічым табе я, дурань, не дапамагу, 
Cm Hm Am 
Хіба што толькі брудным русским словам. 
 
Em Am 
Я няўдалы сын, 
Em Am 
Вам не магу быць родным, 
Em Am 
Я ўсё жыццё адзін, 
Hm Hm 
А ты маўчыш - так згодна. 
 
Ад свайго бацькі атрымаў то слова я, 
Далёка ён, у тваёй я вырас хаце. 
Як кажуць людзі, то няпоўная сям'я, 
Напэўна, так, аднак жа ты мне маці. 
 
Я няўдалы сын 
Ці не магу быць родным, 
Я ўсё жыццё адзін, 
А ты маўчыш - так згодна. 
 
І цяжка слухаць часам ад маіх братоў, 
Што я ў загуле прыдбаны ублюдак. 
Няхай, я не крыўдую ні за што, - 
У тваіх вачах не бачыць б толькі смутак! 
 
Так, так, я няўдалы сын, 
Так, не магу быць родным, 
Я ўсё жыццё адзін, 
А ты маўчыш - так згодна. 
 
Ты прагнеш нейкае свабоды - то свабода ад мяне, 
Ты адварочваеш твар, нібыта я убогі. 
Я свой балючы жаль по-русски день за днем топлю в вине, 
Я не хачу быць жабраком каля твайго парогу! 
 
Я, я, я твой няўдалы сын, 
Я не магу быць родным, 
Я назаўжды адзін, 
А ты маўчыш - ты все молчишь... 
 

Аппликатуры аккордов
Am
Em
Hm
2
Cm
3

© 2017 – 2025 lalatracker.com

Если есть что сказать, пиши сюда lalatracker.help@gmail.com